Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Пагоня
Вольны Хор
Popularity · Low
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях
Ў белай пене праносяцца конi
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
У бязьмерную даль вы ляцiце
А за вамi, прад вамi — гады
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон
Што забылi цябе, адраклiся
Прадалi (прадалі) i аддалi ў палон?
Што забылi цябе, адраклiся
Прадалi (прадалі) i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць
Ў белай пене праносяцца конi
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Мацi родная, Мацi-краiна!
Не усьцiшыцца гэтакi боль
Ты прабач, Ты прымi свайго сына
За Цябе яму ўмерцi дазволь!
Усё лятуць i лятуць тыя конi
Срэбнай збруяй далёка грымяць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць