Skip to content

Турысты (вэрсія Яўгена Алейніка)

Popularity · Low

YouTube

Searching YouTube...

Lyrics

Неяк мы паехалі туды адпачываць Дзе заўсёды сьвеціць сонца, а пра сьнег і не чуваць Неяк мы паехалі адпачываць туды Дзе заўсёды многа неба і салёнае вады З раніцы пайшлі на дэгустацыю віна А назаўтра ўсё ляжалі: галава балела нам Потым напіліся мы нясьвежае вады А назаўтра ўсё ляжалі, бо балелі жываты Давай, давай, адпачывай-вай-вай! Ту-ту-турысты-авантурысты Усё прыемна, усё карысна! Ту-ту-турысты-авантурысты Марскія выспы, buena vista! Мы паехалі ў экскурсійнае бюро Ды экскурсія праходзіла па барах і бістро Мы палезьлі ў горы, дзе аблокі і арлы МЧСы нас з табой праз два дні адтуль зьнялі Потым нам цыганкі нагадалі добры лёс Ручку так пазалацілі, што шкада было да сьлёз Потым напаткалі мы ў бары дзьвюх жанчын А назаўтра ўсё ляжалі - не пайшоў нам клафелін Давай, давай, адпачывай-вай-вай! Ту-ту-турысты-авантурысты Усё прыемна, усё карысна! Ту-ту-турысты-авантурысты Марскія выспы, buena vista! Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Вось і завяршылася курортнае жыцьцё Толькі мора не пабачылі, а так цудоўна ўсё Пачакай, вось мы ад адпачынку адпачнем І з падвоенаю сілаю адпачываць пачнем! Давай, давай, адпачывай-вай-вай! Ту-ту-турысты-авантурысты Усё прыемна, усё карысна! Ту-ту-турысты-авантурысты Марскія выспы, buena vista! Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты Ту-ту-турысты-авантурысты Усё прыемна, усё карысна! Ту-ту-турысты-авантурысты Марскія выспы, buena vista!