Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Kudy I Kali
Лявон Вольскі
Popularity · Low
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
Мяккім, пухнатым сьняжком зацярушвае
Тое, што ўчора было непарушнае
Тое што сёньня ляжыць у руінах
І жыве адно толькі ва ўспамінах
Так, было зразумела — няма пэрспэктывы
Але жылі ж мы не пэрспэктывай адзінай
Сьмешна сказаць — жылі мы Радзімай
І пад яе падбівалі пасівы-актывы
Чаго мы хацелі? Чаго мы шукалі?
Беларуснафту? Беларуськалій?
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта
Для якога жыцьцё — Амэрта й Вэндэта
Не, толькі ня гэта, ці ня толькі гэта
Цяпер зразумець ужо цяжка канкрэтна
І вось мы мішкі Гамі ці рыбкі-гурамі
Плывем у акварыўме побач з вамі
У гэтым імгненьні, гарэньні, гніеньні
І ўсьмешка шакала, і выскал гіены
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся — толькі куды і калі?
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся — толькі куды і калі?
І вось патрыёты Гародні і Менска
Знайшлі сабе ў сьвеце новае месца
Камусьці нязручна, камусьці балюча
Камусьці і ў вушы і ў вочы калюча
Сьвет дзіўны, сьвет новы, замежныя мовы
Жыльлёвыя як бы палепшыць умовы
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся — толькі куды і калі?
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся — толькі куды і калі?
Легалізацыя, karta pobytu
Усе ў новы сьвет уліліся, нібыта
Але штосьці шчэміць, і душыць, і цісьне
І хочацца ўпасьці ў пажоўклае лісьце
І хочацца — але якая ўжо розьніца?
Трэба ачысьціць сябе ад карозіі
Хай мы далёка ад роднай Зямлі —
Але яны нас не перамаглі
Першая ластаўка — зорка ці свастыка?
Ёга, пілатэс, жаночая плястыка
"Я не паеду, ня будзе там шчасьця" —
Так мне казаў той, хто там застаўся
Дзе недрыжачай рукою дзязы
З жыцьцяў выкрэсьліваюць гады
Год ці пятнаццаць. Але сьцеражыся —
Яны могуць выкрэсьліць і цэлыя жыцьці
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Як шмат мы хацелі, як мала змаглі
Раскідала выбухам нас па Зямлі
Мы вернемся — толькі куды і калі?
Раскідала выбухам нас па Зямлі
(Раскідала выбухам нас па Зямлі)
Мы вернемся — толькі куды і калі?
(Мы вернемся — толькі куды і калі?)
Раскідала выбухам нас па Зямлі
(Раскідала выбухам нас па Зямлі)
Мы вернемся — толькі куды і калі?
(Мы вернемся — толькі куды і калі?)
Раскідала выбухам нас па Зямлі
(Раскідала выбухам нас па Зямлі)
Мы вернемся — толькі куды і калі?
(Мы вернемся — толькі куды і калі?)