Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Нявесце Каліноўскага
Ілья Шынкарэнка
Popularity · Low
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
Недзе поруч ляжалі дарогі
Кліч кахання ляцеў ад ніў
Але ён не кахаў анікога
Бо занадта радзіму любіў
Варты лепшага ў свеце кахання
Рана скончыўшы мужны палёт
Русы хлопец золкім світаннем
На высокі ўзышоў эшафот
Вашы кветкі ў лугах завялі
Месяц марна згарэў над ракой
Ты чакала яго, а стала
І нявестай і жонкай і чужой
Плач людскі барабаны крыюць
І ад пошчаку глухне зямля
На высокую гордую шыю
Успаўзае змяёю пятля
І чамусьці ў сэрцы, як рану
Я нясу твой нязбытны лёс
Не даруючы ўсім тыранам
Непралітых табою слёз
Вашы кветкі ў лугах завялі
Месяц марна згарэў над ракой
Ты чакала яго, а стала
І нявестай, і жонкай, і чужой
Вашы кветкі ў лугах завялі
Месяц марна згарэў над ракой
Ты чакала яго, а стала
І нявестай, і жонкай, і чужой
Вашы кветкі ў лугах завялі
Месяц марна згарэў над ракой
Ты чакала яго, а стала
І нявестай, і жонкай