Хавайся ў бульбу
Popularity · Low
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Баіцца мой сябар, калі навальніца
Баіцца другі, што ня зможа напіцца
Палохае трэцяга моцная ўлада
Чацьверты баіцца паніжэньня акладу
Усё гэта так, так, так
А можа быць, не, не, не
Але пытаньні гэтыя не да мяне
Я, зрэшты, магу параіць адно
Схавацца ў бульбу ці легчы на дно
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Баіцца хірург, што сарвецца рука
Баіцца студэнт ваенрука
Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў
Баіцца актор, што show must go on
Усё гэта так, так, так
А можа быць, не, не, не
Баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне
Такая ў нашага народу нялёгкая праца –
Усе і паўсюль павінны баяцца
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
І страшна пажарным, і страшна міліцыі
І страшна рабочым у нашай сталіцы
Бо будуць шукаць, і могуць знайсьці -
Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці
Усё гэта так, так, так
Усё гэта кепскі знак
Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк
А бульба ўрадзіла з высокаю батвой
Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!