Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Ворагі народу
Лявон Вольскі
Popularity · Low
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
(Ворагі народу!)
Ворагі народу — не я і не ты
У ворагаў народу металёвыя шчыты
У ворагаў народу вадамёты і гранаты
Ворагі народу гоняць нас за краты
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
У вагні пякельным, у вагні пякельным
Ад ворагаў народу паўзе смурод
Для ворагаў народу вораг — народ
Яны яго прэсуюць, душаць і рэжуць
І з тэлеэкрану ўтрапёна брэшуць
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
У вагні пякельным, у вагні пякельным
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
У вагні пякельным.
(Ворагі народу!)
(Ворагі народу!)
(Ворагі народу!)
(Ворагі народу!)
Вочы ворагаў народу пустога пусцей
Ворагі народу вучаць нашых дзяцей
Ворагі народу раздаюць прысуды
І ў газетах публікуюць свой радок паскудны
Ворагі народу — не ты і не я
У ворагаў народу ёсць таксама сям'я
Яны ў выходны дзень выязджаюць на прыроду
Яны лічаць што народ — вораг народу
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
У вагні пякельным, у вагні пякельным
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
У вагні пякельным, у вагні пякельным
Гэта непазбежна, як закон прыроды —
Жыць не будуць вечна ворагі народу
У адзіным месцы іх чакаюць вельмі —
На вагні пякельным грэецца патэльня
(Ворагі народу!)