Skip to content

Калыханка

Popularity · Low

YouTube

Searching YouTube...

Lyrics

Добрай ночы, Янка Салодкіх сноў, да сустрэчы а восьмай Ты маеш шэсьць гадзін калыханкі Адпачын ад адносін Няхай у тваім сьне ўсё будзе як трэба Пяшчотнае сонца й цёплае мора Няхай Пан Бог усьміхаецца зь неба Крыху будзе меней гора Няхай у тым сьне раптам скончацца войны Няхай там будзе салодкі пах хлеба Хай будзе наш край багаты й вольны З чыстым паветрам, урадліваю глебай Хай дзеці сьмела глядзяць у вочы аблокаў І няхай тых аблокаў ня будзе Хай песьня ляціць высока - высока І на вятры шчасьцем поўняцца грудзі Няхай вакол нас лунаюць анёлы Хай будзе моцы йсьці па дарозе У той, што ёсьць дачкою вясёлкі Няхай хопіць веры чакаць на парозе Хай будзе плячо, каб спытацца прытулку Любімыя вочы, каб прасіць прабачэньня У гушчары непрыкметных завулкаў Не забыць аб сваім прызначэньні