Skip to content

Zarapad ft лайтовы

Popularity · Low

YouTube

Searching YouTube...

Lyrics

Паволі даядаюць далягляды наваколле Я чытаю рэдактуру ў сузор'ях - Сярод тысячы будынкаў у адным акне Я летуценна скрадаю хвосцікі камет І, покі сны спаўняюць пажады блізкае душы Я крэмзаю каліграфічна на памятым аркушы Не парушаючы ідыліі. шчоўкае шчыліна І ў плыні ночы зноў я - у роднай плыні Яна нясе, у слухаўках абрыўкі галасоў з касет Місія ў свеце нам даецца толькі пакрысе У барсетцы некалькі манет на білет - Ліхтары, праспект, а паперадзе парад планет І пад'ехаць на сотцы ў касмапорт Мінск-1 Каб стаць плямай на сонцы для ўсіх, хто глядзіць І стрымаць урэшце знічку ў пальцах - Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Цёмнай-цёмнай ноччу я гляджу на зарапад І чытаю па радочках неба думкі наўздагад Я заплюшчваю вочы - зоры на маіх вачах Разбіраю ўласны почырк - зоры на маіх руках Цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Тут так холадна ўвосень Пашыраю далягляд І пад першаснежнай коўдрай Засынаю на вачах Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Тут так холадна ўвосень Пашыраю далягляд І пад першаснежнай коўдрай Засынаю на вачах Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад На камеце Ляцяць дзеці Бо яны ў байках чулі Што нібыта ў сусвеце Захавалася краіна На чароўненькай планеце Дзе зусім няма дарослых Без дарослых там спакойна Без дарослых няма войнаў Там і лета цэлы год І марозіва паўсюль Без дарослых можна дыхаць Там не ездзяць на машынах Усе на роварах ганяюць Ноччу ў хованкі гуляюць Без дарослых так прыкольна Так прыкольна, хм Цёмнай-цёмнай ноччу я гляджу на зарапад І чытаю па радочках неба думкі наўздагад Я заплюшчваю вочы - зоры на маіх вачах Разбіраю ўласны почырк - зоры на маіх руках А прачнуўшыся рана ранкам Я ляжаў ужо без коўдры Зусім голы каля ганка Толькі вецер нібы шлёндра Як ачмураны драпежнік Паддзімаў мне па нагах Я як веснавы падснежнік Адкапаўся нібы скарб Цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Тут так цёпленька вясною Пашыраю далягляд І пад першы малы дожджык Засынаю на вачах Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад Тут так цёпленька вясною Пашыраю далягляд І пад першы малы дожджык Засынаю на вачах Цёмнай-цёмнай-цёмнай ноччу Я гляджу на зарапад