Skip to content

Медыкамент

Prypiać
Popularity · Low

YouTube

Searching YouTube...

Lyrics

Водбліскі зары Зарыва, заход Дымам цыгарэт Прахрыпеў завод. Дзьверы адчыняю, Вось мой тусклы рай! Цьмяна ўспамінаю Той далёкі край. На выцьвілай стужцы мой калішні дом Па якім я вечарамі сумаваў Прагарну-ка я стары фотаальбом Каб узгадаць тое, што доўга забываў. З цягам часу прызабыты ў спіну ўдар Працінае як ігла, як нож, як дождж У галаве сэрцабіццё жывіць пажар І з кожнай думкай раздзімае яго больш. Замыкаюся у келлі, як манах. Зарапад іскрыцца, сыпле ў цемнату, Мне здаецца, я ўжо бачыў гэта ў снах, І дзень за днём ідзе суцэльным дэжавю Калі гадзіннік запавольвае свой ход, а бег жыцця не пакідае і прыкмет ты пытаеш каляндар: цяпер каторы год? Час апошні твой медыкамент!