Мы самі па сабе
Popularity · Low
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Я не хачу ведаць, што будзе заўтра
Я ўздымаю высока свой сьцяг
Тое, што ёсць адбылося ня раптам
Тое, што будзе не зьменіш ніяк
Што трэба ведаць, каб потым ня схлусіць
Каб не пакрыўдзіць самога сябе
Дзе ўзяць уменне ўважліва слухаць
Як не забрудзіцца ў барацьбе
Мы самі, мы самі, мы самі па сабе
Мы самі, Маямі, Ямайка і Квэбэк!
Мы самі, мы самі і ты нас не чапай
Амэрыка, Эўропа, Індыя, Кітай! (ай-ай-ай-ай-ай-а!)
Птушкі ня маюць прытулку ў небе
Людзі згубілі спакой назаўжды
Пена марская заўсёды на грэбні
А карабель не плыве без вады
Мы самі, мы самі, мы самі па сабе
Мы самі, Маямі, Ямайка і Квэбэк!
Мы самі, мы самі і ты нас не чапай
Амэрыка, Эўропа, Індыя, Кітай! (ай-ай-ай-ай-ай-а!)
Не палюбіць мне чужую краіну
Не зразумець мне варожых людзей
І не пазбегнуць удара ў спіну
І не праспаць гістарычных падзей
Мы самі, мы самі, мы самі па сабе
Мы самі, Маямі, Ямайка і Квэбэк!
Мы самі, мы самі і ты нас не чапай
Амэрыка, Эўропа, Індыя, Кітай!
Мы самі, мы самі, мы самі па сабе
Мы самі, Маямі, Ямайка і Квэбэк!
Мы самі, мы самі і ты нас не чапай
Амэрыка, Эўропа, Індыя, Кітай!