Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Kryzak
Litvintroll
Popularity · Moderate
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
Listen
YouTube
1
2
3
0:00 / 0:00
Loading YouTube player...
Lyrics offset
Synced
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
Цёмнай ноччу на балоце банда троляў піла.
Ды, канешне, бочкі брагі тролям не хапіла.
Ночкай цёмнай тролям п'яным чым сябе заняці?
Трэба ў вёску йсці да дзеда, ешчэ брагі ўзяці.
Шлях да вёскі быў дарэмны, дзед памёр яшчэ учора.
Брагу выпілі сяляне на хаўтурах ўжо да кроплі.
Тролі з'елі ўсіх сялянаў, але то дарэмна праца:
Градус гэтым не падняці, трэба ў лес ісці вяртацца.
"Хто там вошкаецца ў лесе паміж елак ды карчоў?" -
Адчуваюць тролі злыя брыдку чалавечу кроў.
"Выбачайче, геры тролі, я крыжак, што ўцёк з палона.
Дам вам шнапсу, хоць заліцесь, завядзіе пад Дуброўна."
Крочаць шчыльнымі шыхтамі, парабіўшы з елак дзіды,
Злыя тролі пад грыбамі на грунвальдскую на бітву.
У абозах, у крыжацкіх, што пайшлі супраць ліцьвінаў,
Шнапсу шмат і смачных вояў на закуску ёсць.
Сеча лютая ідзе, тролі звар'яцелі раптам.
Б'юць, нібыта камароў, рыцараў ў жалезных латах.
Засталося ўжо няшмат, шнапс ужо не за гарамі.
І закусяць гэты шнапс крыжакамі ды грыбамі.