Skip to content

Рагнарадзі

Ілья Шынкарэнка
Popularity · Low

Listen

YouTube

0:00 / 0:00
Loading YouTube player...
Lyrics offset
Synced

Lyrics

Годы мае, як строфы, Строяцца ў моцным парадзе. Лёс іх чакае няўхільны, Просты, як хлеб і свінец. Бронзай гучала зброя, Срэбрам звiнела слова. Зброяй i песняй такою Здолеў я ўсё узяць, I толькi не ўзяў аднога, Маёй адзiнай любовi, Смерцю ўзятай любовi. Не змог у руках затрымаць. Пралескі спакойна будуць Квітнець на светлым прадвесні, А дзеці - гуляць жалудамі Пасаджаных намі дубоў, I людзям не будуць патрэбны Мае iржавыя песнi, I людзям не будуць патрэбны Мой боль і мая любоў... Гэта будзе, напэўна, Ранiцай яснага мая, Тады з не крывёю паэты Параўноўваць будуць зару. Зброя не будзе патрэбнай - I людзі яе зламаюць, Героi не будуць патрэбны - I ў бітве апошняй памруць. Пралескі спакойна будуць Квітнець на светлым прадвесні, А дзеці - гуляць жалудамі Пасаджаных намі дубоў, I людзям не будуць патрэбны Мае iржавыя песнi, I людзям не будуць патрэбны Мой боль і мая любоў... Я ведаю: я загiну, Загiну i не ўваскрэсну, I ўсё ж за народы змагацца Пакiну кагорты свае, I будуць магутнымі словы, I пераможнымі - песні, Нават тады, калі прахам Косцi стануць мае. I людзям не будуць патрэбны Мае iржавыя песнi, I людзям не будуць патрэбны Мой боль і мая любоў... Прыйдзi, маё Рагнарадзi, Прыйдзi, маё Рагнарадзi, Няхай забыццё, Рагнарадзi. Прыходзь. Наступай. Хутчэй...