Skip to content
Lyric
Dive
Public playlists
My playlists
Search
Sign in
Błakit ft лайтовы
Mandzik
Popularity · Low
+
🇧🇾 Belarusian · Original
0
0
YouTube
Searching YouTube...
Lyrics
Original
Translation
Bilingual
Валошкавае возера
Мяне зачаравала
Ад каменьчыка з прычалам
Я трапляю да Нірваны
Глыбока патануўшы
Угледзеў цудоўны свет
Там півоні расквіталі
І гучаў прыгожы спеў
Той блакіт чароўных хваляў
Паглынае ў дэталях
Я шпакоўню пралятаю
Мне не жыць ужо як раней
Колькі ценяў, колькі фарбаў
Усё насычанае тактам
Вы такога не відалі
Ні ў Гога ні ў Далі
У красы чароўнай далі
Шчыльна ластаўкі зляталі
За імгненне там знікалі
Нібы дзівішся ты фільм
І маланка з кучных хмарак
Спалучае небасхіл
Я трыпутнікам для ранкі
Прыкладуся да грудзей
Моўчкі ўслухваюся ў біт
Што ў сэрцы тваім б'е
Я пачуў знаёмы рытм
І знаходжу ў ім сябе
Як шалёны краявід
Усе вібрацыі глынаю
Потым вершы напішу
І паверх іх зачытаю
Небыліца, то наўрадці не
Вочы праціраю, не
Не сніцца мне
Я пабачыў лепшы свет
Бясконцы
Без лішніх словаў
Запрашаю, сонца
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-Хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-Хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
А ці ёсць у неба бакі?
Бо я бачу толькі напрасткі -
Дадолу
Покі за руку трымаю Бэлу
Безвынікова адштурхоўваючы блакіт
Часам адзіным клінам
З тымі, хто трымае неба над Берлінам
І сядае на галінах - гутарыць з чалавекамі
Бо там, адкуль яны прыйшлі, жыць некаму
Таму па што ты выеш, воўча?
Няўжо моўчкі не споўніцца сэрца сэнсам?
Сава Мінервы вылеціць толькі апоўначы
Да і яна не тая, кім здаецца
Тым, хто бачыць з зямлі
Хаця вы кеміце
У тым, да чаго адсюль мне ну ніяк не здагадацца
Гэй, глядзі, там недзе паляцелі лебедзі
І іх палёт ужо нагадвае танцы!
А ці спыніцца падлік сініц?
Ці мне буслы ў дзюбе трэкі прыносяць пад клёкат?
І журавоў у небе трэба цаніць
Бо неба не так далёка
І мне так лёгка, калі пад намі
Буг, Вісла, Варта, Одра ці Заходняя Дзвіна і
Бакі Дуная... пачакай, батарэя сядае
Я хутка перанабяру, давай палятаем!
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-Хвалі
Неба-неба
Хвалі-хвалі
Неба-неба
Хвалі-Хвалі