Skip to content

Muzny Volat Pahaniajla

Popularity · Low

Listen

YouTube

0:00 / 0:00
Loading YouTube player...
Lyrics offset
Synced

Lyrics

Пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць На дзьвярах прыбіта шыльда - "нельга абудзіць" Бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць Тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць Над ракою - Палатою, што ў Дзвіну бяжыць Мужны волат Паганяйла ў адзіноце жыў На вайне не шансавала, дзеўкі не давалі Нават бабкі за спіною рохляй называлі Паганяйла! Паганяйла! Паганяйла! Мужны волат Паганяйла! І задумаў Паганяйла таго троля ваяваць Марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць Тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар Паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар Біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў - дам табе шанец Ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках - усе вакол слабакі! Перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца Усе мае скарбы будуць твае - адкажы толькі "так" ці "не"! Паганяйла! Паганяйла! Паганяйла! Мужны волат Паганяйла! Тры дні гулялі Тры дуды парвалі Тры вёскі спалілі Тры цешчы згубілі